Большая коллекция рефератов

No Image
No Image

Счетчики

Реклама

No Image

Музычная рэцэнзія як крытычны жанр

Музычная рэцэнзія як крытычны жанр


Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Факультэт журналістыкі










Музычны рэцэнзія як крытычны жанр


Курсавая праца



студэнткі 2 курса 3 групы

Безмацерных Кацярыны Аляксандраўны

навуковы кіраўнік

прафесар Арлова Таццяна Дзмітрыеўна




Мінск 2007

ЗМЕСТ

Уводзіны   …………………………………………………………..……3-4

Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі

1.1. Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі……………………..…..5-7

1.2.  Музычная рэцэнзія як жанр………………………………………8-10

Частка 2. Практычнае даследванне рэцэнзіі

2.1 Музычная рэцэнзія ў беларускіх СМІ……………………….…..11-16

2.2.  Практычнае напісанне рэцэнзіі…………………………………17-22

Заключэнне…………………………………………………………….….24

Дадатак

Музычныя рэцэнзіі ў часопісе “Rolling Stone”………..………….…24-25

Арцемій Троіцкі…………………………………………………………..25

Спіс літаратуры………………………………………..……………...26-27

Уводзіны


«Тое, што нас акаляе, гэта ўжо не музыка. Адна чвэрць насельніцтва ходзіць з плэерамі. Унікальны час! Музыка стала нечым большым…”- паведаміў мне ў інтэрвію піцерскі паэт і музыка Лёша Ніканаў. Музыка, самая сапраўдная музыка, засталася ў філармоніях і захапляе эліту.

12 красавіка 1954 года ў Злучаных Штатах Амерыкі выйшла пластынка гурта The Comets. Так нарадзіўся рок-н-рол.

Рок-музыка стала першай масавай музыкай у гісторыі. Больш таго, рок  у  разнастайных яго варыяцыях і адгалінаваннях (панк-рок, хардкор, грандж і г.д) нараджаў цэлыя моладзевыя субкультуры са сваімі каштоўнасцямі і сваёй ідэалогіяй. Са сваім стылем вопраткі і месцам тусовак.

Масавая музыка распачала ствараць камерцыйную калямузычную культуру. Байкі і банданы з выявымі папулярных гуртоў, арганізацыя маштабных фестываляў, глянцавыя часопісы з вялізарнымі плакатамі каманды Nirvana альбо The Prodigy.

Поп-культуру абслугоўвае журналістыка. І хаця тэрмін “музычная журналістыка” наўрад ці знойдзеш у падручніках і дапаможніках, ён трывала замацаваўся ў нашым  лексіконе.

У 90-я гады дваццатага стагоддзя прафесія музычнага крытыка стала масавай. Рэцэнзія – самы запатрабаваны і распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Нялёгкі жанр, які патрабуе пэўнага досведу і кампетэнтнасці. Летась у Беларусі выйшла кніжка “222 альбомы беларускага року” , у якой сабраны рэцэнзіі на беларускія альбомы журналістаў В.Мартыненкі і А.Мельгуя. Кніга паспяхова раскупаецца меламанамі і музыкамі, што даказвае цікавасць да беларускай музыкі і жанру рэцэнзіі.

Музычная журналістыка, музычная крытыка – адгалінаванне да крыўды нераспрацаванае. Рэцэнзентаў не адукоўваюць ва універсітэтах, у беларускіх ВНУ няма адпаведных спецкурсаў. І падручнікаў па музычнай крытыцы выйшла ўсяго некалькі. Адзіны ў сваім родзе ў Беларусі падручнік- “Музыкальная журналистика” Т. Арловай.

На журфаку ж МГУ здарылася унікальная падзея: спецкурс па музычнай журналістыцы чытаў знакаміты Арцемій Троіцкі.  І прачытаныя лекцыі адмысловай кнігай выдаў – “Я введу вас в мір ПОП…” Троіцкі чытаецца лёгка і займальна, але ж слушных парадаў і звестак канкрэтна з музычнай журналістыкі там малавата.

З падлеткавага ўзросту музыка займала асобнае, значнае месца ў маім жыцці. На грунце музычных захапленняў я знаходзіла сяброў. Рок-канцэрты даравалі эйфарычную радасць. Беларускі рок прымусіў звярнуць увагу на палітычнае жыццё. Праз музыку я звярнулася да культуры гіпі, і, як “кветачныя дзеці”, распачала вандраваць аўтастопам. Менавіта таму я абрала сваёй тэмай рэцэнзію музычную. Чаму ж рэцэнзію? Калі пішаш, напрыклад, інфармацыйную справаздачу, рэпартаж з канцэрта, падзея як бы падштурховае здольнасці журналіста. Рэцэнзія патрабуе значна большага досведу і эрудыраванасці. Як і любая аналітыка, яна досыць складаны жанр, і таму выклікае ў мяне інтарэс.

Мэта працы – зазірнуць у гісторыю, паназіраць за ўзнікненнем рэцэнзіі і, нарэшце, больш ясна разабрацца, што ўяўляе сабой рэцэнзія сучасная і як яе пісаць.

Частка 1. Тэарытычныя аспекты рэцэнзіі

1.1. Узнікненне і развіццё музычнай крытыкі


У перакладзе з грэчаскай мовы слова крытыка значыць “судзіць, разбіраць”.

“Крытыка 1. Абмеркаванне, разбор чаго-небудзь з мэтай ацаніць вартасць, выявіць недахопы Крытыка дапамагае выхаванню кадраў. Не вытрымліваць ніякай крытыкі 2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры. Музычная к. К. і літаратуразнаўства 3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў Падвергнуць крытыцы работу заатэхнікаў” [6 ; 304]

В. Белінскі пісаў: “Крытыкаваць – значыць шукаць і адкрываць у прыватнай з’яве агульныя законы розуму, па якім і праз якія яна магла быць, і вызначаць ступень жывога, арганічнага суаднясення прыватнай з’явы з яе ідэалам” [ 5; 10-11]

“Згодна расшыранай трактоўцы,  можна лічыць, што мастацкая крытыка існуе столькі, колькі існуе мастацтва. Цэнасны падыход да мастацкіх з’яваў, што адлюстроўваў мастацкія патрэбы грамадства на розных этапах ягонага гістарычная развіцця, быў заўсёды” [5; 7]

Але самастойную ролю як від мастацтва музыка распачала адыгрываць ў Старажытнай Грэцыі. “…таму і зараджэнне музычнай крытыкі адносіцца да эпохі антычнасці. Яе пачаткам прынята лічыць палеміку між прыхільнікамі Піфагора і Арыстаксена.”[4; 108] Паслядоўнікі Піфагора былі за нязменныя лагічныя правілы ў галіне музыкі, і, дарэчы, менавіта Піфагор вынайшаў камертон. Паслядоўнікі Арыстаксена на першае месца ставілі эстэтычны прынцып.

У сярэднявечча музыка цалкам падпарадкоўвалася царкве, што не дазваляла аніякіх крытычных адзнак. У эпоху Адраджэнне з’яўляюцца новыя стымулы і штуршкі для развіцця крытычнай думкі. В. Галілей выступае супраць шматгалосся ў музыцы, лічачы гэта рудыментам, што прыйшоў з сярэднявечча. Ён піша трактат “Дыялог пра старажытную і новую музыку”

Але як цалкам самастойная галіна музычная крытыка з’явілася толькі ў васемнаццатым стагоддзі. Першымі крытыкамі сталі людзі, непасрэдна звязаныя з музыкай. Гэта Г.Берліоз, Р. Шуман, Ф.Ліст, А.Барадзін…

У васемнаццатым стагоддзі ў Расіі ў «Санкт-Петербургских ведомостях» з 30-х гадоў распачалі друкавацца паведамлі пра музычнае жыццё. Музычныя нататкі друкаваліся таксама і ў “Московсих ведомостях”.

Аднак гэта былі паведамленні інфармацыйнага характару. І.Крылоў рабіў часопіс «Зритель». Там часцяком друкаваліся памфлеты П.Плавільшчыкава пра ўмоўнасць італьянскай аперэты, пра адсутнасць інатарэса да свайго, роднага.

У дзевятнаццатым стагоддзі адбываецца росквіт музычнай крытычнай дзейнасці ў Расіі. Г.Дзяржавін, Н.Карамзін, В.Адоеўскі – найбольш выбітныя крытыкі тых часоў. В.Адоеўскі – першы класік рускай музычнай крытыкі. Ён  рэалізаваўся  як філосаф, матэматык, біёлаг, пісьменнік, кампазітар, арганіст, піяніст і нарэшце крытык! Адоеўскі шчыльна сябраваў з М.І.Глінкай. Спадар Глінка ўважліва прыслухоўваўся да думак сябрука, які яшчэ і ў якасці крытыка творчасці вялікага камазітара паўставаў.

У дзевятнаццатым стагоддзі з’яўляецца тэрмін “музыказнаўства”Яго ўвёў А. Сяроў. Для музыказнаўства вельмі важна перыядызацыя, напрамкі, школы, стылі, біяграфіі музычных дзеячаў. Для музычнай жа крытыкі і пазней музычнай журналістыкі “больш важна іншае  - тлумачэнне грамадству таго, што ў музыцы адбываецца” [ 1; 8]

На думку даследчыцы Т.Д.Арловай, П.Шалікаў – першы музычны журналіст, дзейнасць якога прыходзіцца на ўсё тое ж змястоўнае дзевятнаццатае стагоддзе. “П.Шалікаў выклікае раздражненне ў сур’ёзных музыкаў стылем свайго рэцэнзавання, перш за ўсё інфарматыўна-кампліментарным характарам і свецкімі плёткамі. Гэта быў адзін з пачатковых поглядаў на мастацтва як на беспраблемнае, чыста забаўляльнае. Шалікаў выдаваў “Дамский журнал». Ужо сама назва сродка масавай інфармацыі вызначала лёгкі стыль яго пісьма, кпіны з класічных абразцоў оперы»

Далей пісаць пра музыку бярэцца ўсё болей асобаў без прафесійнай падрыхтоўкі і з упэўненымі, безапеляцыйнымі меркаваннямі. Гэта, вядома, раздражняла прафесійных музыкаў. Але ж былі і тыя, для каго музыка заставалася чымсьці большым, чым вясёлае баўленне часу. Сярод такіх – Н.Кашкін, І.Левенсон, А.Размадзе.

На мяжы дзевятнаццатага – дваццатага стагоддзяў распачала фарміравацца музычная прэса: “Русская музыкальная газета” (1894-1918 гг, заснавальнік Н. Фіндзейзен), “Музыка”(1910-1916 гг., рэдактар-выдавец В.Дзержаноўскі), “Музыкальный современник” (1915-1917 гг., рэдактар Рымскі-Корсакаў) Крытыкаў-гісторыкаў, крытыкаў-тэарэтыкаў змяняюць крытыкі-публіцысты.

У першай палове дваццатага стагоддзя музычная журналістыка, адгалінаванне музычнай крытыкі, надзвычай абмяжоўвалася рамкамі сродка масавай інфармацыі, аўтары мусілі падпарадкоўвацца  сацыяльнай накіраванасці выдання. Музычныя крытыкі лічылі музычную журналістыку рэччу паверхневай.

У дваццатым стагоддзі распачынае развівацца масавае мастацтва, масавая музыка. Яны быццам не патрабуюць ад чытача пэўнай падрыхтоўкі.

У 90-я гады прафесія музычнага крытыка стала масавай.

Такім чынам, перадумовы для ўзнікненння музычнай крытыкі ўзніклі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Тэрмін “музыказнаўства” нарадзіўся ў дзевятнаццатым стагоддзі. У тым жа дзевятнаццатым  стагоддзі пачалі з’яўляцца і першыя музычныя журналісты.  Шырокі  распаўсюд у Расіі і Беларусі  крытычная дзейнасць як адгалінаванне музычнай журналістыкі атрымлівае ў апошнія дзесяцігоддзі.

1.2. Музычная рэцэнзія як жанр


Слова “рэцэнзія” лацінскага паходжання. Перакладаецца як “прагляд, адзнака, водгук”. Яшчэ напрыканцы 19 і ў пачатку 20 стагоддзя жанр рэцэнзіі валодаў больш шырокай тэрыторыяй. Да яе адносілі і артыкул, і нават фельетон! 

Нарыс, рэпартаж, замалёўка грунтуецца на факце рэчаіснасці, а вось рэцэнзія на інтэрпрэтацыі жыцця мастаком.

Прадмет музычнай рэцэнзіі – музыка. Задача – адзнака мастацкіх фактаў.

“Газетная рэцэнзія – гэта аналітычны жанр, што ўяўляе сабой публіцыстычную адзнаку” [ 3; 100]  Аналітыка ўключае эстэтычнае, тэарытычнае даследванне. Публіцыстычнасць рэцэнзіі – лагічнасць, шэраг высноваў, эмацыйны і вобразны стыль.“І інфарматыўная, і праблемная часткі ў некаторым родзе факультатыўны. Асноўнымі жа і абавязковымі з’яўляюцца тры камапаненты: аналіз, інтэрпрэтацыя, адзнака. З іх адзнака – галоўная мэта і нагода напісання рэцэнзіі; аналіз і інтэрпрэтацыя – механізм ейнай паспяховай рэалізацыі.” [5; 132] Адзнака – першая задача рэцэнзіі. І больш сур’ёзных мэтаў, па вялікім рахунку, рэцэнзент не ставіць. Калі журналіст робіць глыбокі аналіз, закранае нейкія грамадска значныя праблемы, то будзе ўжо і не рэцэнзія, а артыкул ці мастацтвазнаўскае даследаванне. 

Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапітана лексіка журналісцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносіны ў зносінах з мастацтвам “разліты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання і ўспрыняцця, пранізваюць індывідуальныя падыходы да музыкі саміх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склаліся гістарычна, і маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод іх, напрыклад,  музычныя публічныя спаборніцтвы старажытных грэкаў, мінізінгераў і мэйстэрзінгераў…” [5; 73 ]

“Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”, - колісь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ” – вынайшаў народ. Адзнака – рэч суб’ектыўная. Знакам тым, і жанр рэцэнзіі, прапітаны ацэначнымі адносінамі,  суб’ектыўны. Алег Клімаў, шэф-рэдактар “ Музыкальнай газеты”, піша:

“Фільм “Алігарх” памятаеце? Як там герой Машкова аб’ектыўна даказваў, што кракадзіл больш зялёны, чым доўгі, і больш шырокі, чым зялёны. …Я заўсёды быў за суб’ектыўнасць… Так цікавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ – вялікі гурт.  А я вось страшэннае напішу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсці застрэліцца, ці што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]

Да думкі Алега Клімава дададзім словы слыннага расейскага музычнага журналіста Артура Гаспарана: “Аб’ектыўных рэцэнзій не існуе. Бываюць дурныя рэцэнзіі, бываюць рэцэнзіі з высілкамі на аб’ектыўнасць, бываюць таленавітыя рэцэнзіі, бываюць проста ніякія рэцэнзіі” [7; 39]

Прааналізаваўшы некалькі рэцэнзій рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности”  гурта СПЛИН (рэліз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні на некаторыя моманты творчасці каманды.   Пра адзін са спеваў дыска Віктар Пазднякоў піша: “Нечакана пранікнёная музычная інтэрпрэтацыя верша Уладзімера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/splean_razdvoenie_lichnosti/]  “.  Крытык адносіць яе да адной з мацнейшых кампазіцый твора. А Таццяна Заміроўская піша вось што: “Калі на “Реверсивной хронике” Васільеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калі тут ён спявае Маякоўскага становіцца жахліва сорамна…” [10; 20070226.8/460354581/ #"#">#"#">#"#">9; 2006/rus/press/interm_1004.html] У рэцэнзіі Леаніда Новікава бачым іншую паралель: “ Амаль што наш (беларускі) адказ Bright Eyes” [9; 2006/rus/press/rollingst_0505.html]  А вось Генадзь Шостак  з парталу www.zvuki.ru  параўнаў АТМАРАВІ з Depeche Mode ды Kraftwerk

У журналістыцы існуе спрэчнае пытанне: “Журналіст мусіць ісці ў ногу з чытачом альбо абганяць у кампетэнцыі аўдыторыю?” У сучаснай музычнай крытыцы часцяком пераважае другое. І “наслуханасць” сярэднестатыстычнага меламана не заўжды дазваляе прапусціць праз сябе прыведзеныя крытыкам асацыяцыі і аналогіі.  Атрымліваецца, такім чынам, неглыбокае разуменне тэксту, але ж  і стымул да адукацыі і ўзбагачэння!

 “Спалучэнне вобразнасці і актыўнай мысленчай дзейнасці дапамагаюць распазнаць музычную з’яву” [1; 44]. Прывядзем прыклады з творчасці музычнай журналісткі Таццяны Заміроўскай. “Заміроўская ўдала спалучае вобразнасць мыслення і логіку з сучаснай манерай зносінаў, такой каштоўнай для фанатаў року” [1; 45] Пра дыск “Романтика» Атмараві спадарыня піша: “Кружэлка здаецца лёгкай, празрыстай і неспасцігальнай, як восплеск адной далоні” [ 9; 2006/rus/press/rio_jan07.html]

Рэцэнзія на “Раздвоение личности” гурта СПЛИН: “Калі тут ён [Васільеў]спявае Маякоўскага, становіцца жахліва сорамна: перажываеш, як за школьнага таварыша, які выйшаў на сцэну з гітарай і забыў Самы Важны Акорд (а потым узгадаў, але так, што лепей бы і не ўзгадваў)” [10; 20070226.8/460354581/ #"#">#"#">15; statii1.htm]

«Недапушчальна, калі крытыка не ўлічвае канкрэтнай структуры твора мастацтва і мяркуе пра яго насуперак законам дадзенага віда і рода мастацтва без уліку прыроды жанра і асаблівасцяў метаду, абраных мастаком…

Крытыцы трэба раскрываць не толькі адмоўныя бакі з’явы мастацтва, але і станоўчыя. Адсюль пахвала – гэта таксама крытыка. ( Варта выразна адрозніваць пахвалу ад захвальвання: першая арыентуе, накіроўвае мастакоў і чытачоў, слухачоў, гледачоў, другая дэзарыентуе, прыносіць шкоду і тым  і іншым)

… Крытыка станоўчых якасцяў каштоўная ў шматлікіх адносінах. Яна замацоўвае аўтара мастацкага твора на выбраным правільным шляху, указвае на тое, што трэба надалей развіваць і ўдасканальваць…” [ 5; 19-20]

Падмацуем гэтыя думкі творчасцю Вітаўта Мартыненкі. Ён не захвальвае, а ўмее  хваліць у сваіх рэцэнзіях. Небескарэнна, вядома.

 “ Так што Таварыш Маўзер прапануе ў дэбюце сур’ёзны прадукт – не праходзьце міма!”[ 19;2 ] І малады - а таму яшчэ не зусім смелы – калектыў падтрымаў, і зацікаўленасць у чытача выклікаў

На газетных старонках прыхаваны і піяр для гурта. “Семнаццаць няўрымслівых шлягераў на добрую гадзіну кайфа для шчырага рок-заўзятара…” [ 22; 15   ]

ЗАКЛЮЧЭННЕ


Такім чынам, рэцэнзія – самы распаўсюджаны жанр у сучаснай музычнай крытыцы. Рэцэнзія мае аналітычную прыроду. Асноўная яе мэта – даць адзнаку. Любая адзнака – суб’ектыўная, таму і рэцэнзія – жанр суб’ектыўны.

Якасная рэцэнзія мусіць быць вобразнай, лагічнай, добра аргументаванай, мець галоўную ідэю. У сучаснай музычнай крытыцы шырока распаўсюджаны прыём правядзення паралеляў і вымалёўка асацыяцыяў.

У Беларусі ў якасці рэцэнзентаў выступае Алег Клімаў, Таня Заміроўская, Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй, Сяргей Будкін і інш. Яны асвятляюць поп-рок-джаз –музыку ва ўсемагчымых яе адгалінаваннях.

У беларускіх СМІ асвятляецца не толькі беларуская, але і руская, еўрапейская, амерыканская музыка.

З прычыны слабаразвітай сеткі музычнай журналістыкі ў Беларусі рэцэнзія – чытанка немасавая. Мы маем усяго адну спецыялізаваную  “Музыкальную газету” і спецыялізаваны часопіс “HOT7”, што піша пра замежных артыстаў.

Свае веды беларускі музычны крытык набывае самастойна: практычных дапаможнікаў фактычна не існуе, адпаведных спецыяльнасцяў і курсаў таксама няма.

Рэцэнзент – асоба ў музычнай прасторы не першасная і не другасная. Вось што піша з гэтай нагоды слынны магілёўскі журналіст Віталь Шум: “Для мяне музыка і музыкі – гэта матэрыял, пажытак для эмоцыяў, на якіх я будую свой свет, не больш. Я раскрываю сябе. Дакладна так жа, як гэта робяць музыкі, для якіх навакольны свет – гэта духоўны пажытак…” [18, 4]

ДАДАТАК

Музычныя рэцэнзіі ў часопісе “Rolling Stone”. Прааналізаваць усю рускую прэсу, што асвятляе музычныя справы, неверагодна складана й аб’ёмна. Таму прыпынімся на выбітным часопісе

“Rolling Stone”, рускай версіі амерыканскага сродка масавай інфармацыі.

Тыраж  “Rolling Stone” 110 000, і ён карыстаецца попытам не толькі ў Расіі, але і ў Беларусі. У апошні час  у палітыцы выдання усё болей выразна назіраецца адхіленне ад рок-музыкі і андэграўнду ў бок попу і мэйстрыму. І ў матэрыялах усё болей  і болей эпатажнасці й “жаўцізны”.

Галоўны рэдактар “R S” – Сяргей Яфрэменка.

Рэцэнзіі на музыку, кнігі і кіно, як і любая аналітыка, размяшчаюцца напрыканцы выдання. Музычныя агляды – навінкі рускай, еўрапейскай, амерыканскай сцэны - займаюць каля 10 старонак. Пішуць тут наступныя асобы: Андрэй Бухарын, Дзмітры Вебер,  Антон Абозны, Аляксандр Кандукоў.

Адзнакай, галоўнай рысай рэцэнзіі, тут прапітаны не толькі тэкст. Кожны агляд мае пэўную колькасць зорачак.

Побач з лаканічнымі рэцэнзіямі – больш разгорнутыя агляды  (з бонусам – фота гурта). У іх журналіст яшчэ і выдзяляе ключавыя трэкі альбома.

Займальна, што ў кожным нумары друкуецца рэцэнзія на олдавы  альбом класічнага року. Напрыклад, у №4 за красавік 2007 года  гэта дыск Led Zeppelin. Мяркую, гэта будзе карысна асабліва для маладога пакалення, не заўжды дасведчанага ў абразцовых рэчах 60-х - 70-х

Нягледзячы на лаканічнасць, рэцэнзіі даволі інфармацыйныя, грунтоўныя і змястоўныя. Яны, у адрозненні ад матэрыялаў інфармацыйных жанраў, пазбаўлены “жаўцізны”. Журналісты ўмеюць вобразна думаць і кампетэнтны.

Зрэдзьчас на старонкі “R S” трапляюць і топавыя беларускія выканаўцы. Напрыклад, спявак Атмараві.

Арцемій Троіцкі

Троіцкі – бачны рускі музычны крытык, мастацтвазнаўца, журналіст, колішні музыка гурта ЗВУКИ МУ. Праславіўся Троіцкі працай на радыё і тэлебачанні, арганізацыяй канцэртаў, а яшчэ – рэцэнзіямі.

Ілья Сцечкін піша пра Арцемія: “ Я балдзел ад ягонага стылю, у якім мэтру атрымліваецца аб’яднаць жывасць мовы і лагічную апавядальнасць пісьмовага тэксту”[7; 9 ]  Стыль Троіцкага, на маю думку, вельмі моладзевы, лёгкачытэльны. Неад’емная рыса Троіцкага – гумар. Ды нават саму рэцэнзію ён параўноўвае з анекдотам.

Рэцэнзіі ў Арцемія ёсць самыя розныя – глыбокія і не вельмі, аргументаваныя і не вельмі, лаканічныя і разгорнутыя. Залежыць ад спецыфікі выдання. У музыцы ён неверагодна кампетэнтны, але, натуральна, у глянцавым часопісе “Касмаполітэн”, дзе пераважаюць ілюстрацыі, а не тэкст, свае пазнанні не рэалізоўваў цалкам.

 Троіцкі заўважае, што найлепш за ўсё ў яго атрымліваецца пісаць пра тое, да чаго ён не раўнадушны.

Спіс літаратуры

Аналітычная літаратура

1.                          Арлова, Т.Д. Музычная журналістыка.  Мн. : ЗАТ “Інстытут

сучасных ведаў”, 2007

2.                          Вдавічэнка, В.Г. Рэцэнзія// Жанры савецкай журналістыкі/ Агульная падрыхтоўка М.С. Чэрапахава М.: Высшая школа, 1972

3.                          Гарохаў В.М. Рэцэнзія // Газетныя жанры / Рэдакцыйная калегія Власаў,  В.І, Дацюк, Б.Д., Окаракаў, В.А.,  Стукалін, Б.І., Чэрнышэў, В.І. М. : Выдавецтва палітычнай літаратуры, 1971   

4.                          Карпілава, А. А. З гісторыі музычнай крытыкі // Віды

літаратурна-мастацкай крытыкі: вопыт гісторыка-тэарытычнага агляду: Сб. навук. артыкулаў / Пад агульн. рэд. Л.П. Саенковай Мн.: БДУ, 2005

5.                          Курышева, Т. Слова пра музыку. Пра музычную крытыку і

музычную журналістыку. М., 1992

6.                          Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. /Пад

рэдакцыяй М.Р. Судніка і М.Н. Крыўко. Мн.: “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 2002

7.                          Троіцкі, А.К. Я ўявяду вас у свет ПОП… М.: Время, 2006

8.                          Тэртычны, А.А. Жанры перыядычнага друку М.: Аспект Пресс, 2000


Рэсурсы ў Інтэрнэце

9.                          www. atmoravi.net

10.                      www. belgazeta.by 

11.                      music.fromby.net 

12.                      www.nestor.minsk.by

13.                      www.telegraf.by

14.                      www.open.by

15.                      www.  pukst.com


Перыядычныя выданні


16 БелГазета. №12 - 26 марта 2007 года

17 Женский журнал - №1-2 2007

18 Музыкальная газета. №30 -  3 жніўня 2006 года

19 Музыкальная газета. №39 - 2 лістапада 2006 года

20 Музыкальная газета. №2 -  18 студзеня 2007 года

21 Наша слова. №35 – 30 жніўня, 2006 года

22 Переходный возраст. №36 – 28 жніўня 2006 года

23 RollingStone. №3 – сакавік, 2007

24 RollingStone. №4 – красавік, 2007

25 НОТ 7.  №6 - 2006 год



No Image
No Image No Image No Image


Опросы

Оцените наш сайт?

Кто на сайте?

Сейчас на сайте находятся:
345 гостей
No Image
Все права защищены © 2010
No Image