Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў
Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў
20
Беларусь у перыяд глабальных сусветных пераўтварэнняў
1. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза - Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Краіны Траістага саюза, асабіста Германія, лічылі, што яны несправядліва абдзелены калоніямі і рынкамі збыту. Краіны ўпарта рыхтаваліся да вайны. Зачэпкай для яе з'явілася забойства тэрарыстамі наследнага прынца Аўстра-Венгрыі, эрцгерцага Фердынанда. 1 жніўня 1914 года пачаліся ваенныя дзеянні, у якія хутка ўцягнулася 33 краіны з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. З 5 жніўня 1914 г. ў беларускіх губернях увялі ваеннае становішча. У Баранавічах размясцілі Стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага. Большасць палітычных сіл падтрымалі вайну і шавіністычны настрой, які вітаў у паветры. Партыя эсэраў стварыла ў заходніх губернях Ваенна-рэвалюцыйны саюз, які дзейнічаў у арганізацыях, што абслугоўвалі фронт. «Саюз…» заклікаў устрымацца ад распаўсюджвання рэвалюцыйных пракламацый. Толькі «Наша ніва» (значыць БСГ) і бальшавікі асудзілі ваенныя дзеянні, аднак па розных прычынах. Праз год вайна прыйшла на Беларусь. У жніўні 1915 года немцы захапілі Гродна і Вільна. Стаўка была перанесена ў Магілёў. 9 верасня 1915 года нямецкія войскі прарвалі фронт каля Свянцян, у выніку да кастрычніка яны захапілі тэрыторыю вакол возера Нарач, амаль усю тэрыторыю Віленскай і Гродзенскай губерняў.
Ліквідаваць наступствы Свянцянскага прарыва нямецкай арміі павінна было наступленне рускай арміі летам 1916 года. Аднак яно было дрэнна падрыхтавана, пачалося раней прызначанага тэрміну па просьбе саюзнікаў, якія цярпелі паражэнне пад Вердэнам. З гэтых прычын Нарачанская наступальная аперацыя рускай арміі была амаль безвыніковай. Страты арміі склалі каля 90 тыс. чалавек.
Безвынікова скончылася і Баранавіцкая наступальная аперацыя ў червені-ліпені 1916 года. Пасля гэтага лінія фронту стабілізавалася да канца 1917 года. Пад акупацыяй аказалася чацьвёртая частка Беларусі, якая была ўключана ў склад «зямлі Обер-Ост». Акупацыйны рэжым характаразаваўся ўзмоцненай эканамічнай эксплуатацыяй рэгіёна з наступнай яго каланізацыяй.
Ва ўмовах вайны на Беларусі эканамічная сітуацыя мела свае адметнасці. Тэрыторыя Беларусі была падзелена на дзве часткі - заходнюю пад нямецкай акупацыяй, і ўсходнюю, якая кантралявалася рускай арміяй. На Заходнім фронце было каля 1,5 млн. салдат і афіцэраў, утрыманне іх было ўскладзена на беларускую гаспадарку. На акупаванай намцамі тэрыторыі быў устаноўлены рэжым канфіскацый (сістэма падаткаў і штрафаў). Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла, метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя ўстановы, бальніцы і г.д.
Шырокі размах набыло бежанства. Яно было вынікам прымусовага высялення сялян з пакідаемых арміяй тэрыторый (маёмасць знішчалася ваеннымі) і дабравольнага перасялення. Колькасць бежанцаў дасягнула 1,3 млн. чалавек. Перасяленне беларускіх гарадоў выклікала скучанасць, рост цэн на харчаванне, эпідэміі тыфу і халеры. У кастрычніку 1915 г. быў дадзены загад перасяліць бежанцаў у прымусовым парадку за Днепр.
Рэгулярна праходзіла мабілізацыя мужчынскага насельніцтва. У армію была мабілізавана палова мужчын ва ўзросце 18-40 гадоў. 3 тых, хто застаўся, на патрэбы фронту працавала 80%. Але паменшылася смяротнасць насельніцтва дзякуючы ўвядзенню «сухога» закону.
Наглядаўся крызіс цывільнай прамысловасці. Былі парушаны эканамічныя сувязі, пачаліся перабоі ў забеспячэнні сыравінай, палівам, збыцці гатовай прадукцыі. Па гэтых прычынах адразу закрылася 20% прадпрыемстваў. Дрэнна працаваў транспарт. Колькасць прадпрыемстваў цэнзавай прамысловасці ў 1917 г. у параўнанні з 1913 г. ва ўсходняй частцы Беларусі скарацілася ў 2,7 раза. Грамадзянская вытворчасць прамысловасці складала ўсяго 1/7-1/6 ад даваеннага ўзроўню.
Дрэнна была арганізавана эвакуацыя прамысловасці. З заходніх губерняў Беларусі вывезены толькі асобныя заводы і фабрыкі, з Мінскай губені - 24 прадпрыемствы. На Беларусь вывозіліся прадпрыемствы з Прыбалтыкі і Польшчы.
Адбыўся рост ваеннай вытворчасці за кошт цывільных галін прамысловасці. Металаапрацовачныя, лесаапрацовачныя, абутковыя, тэкстыльныя, швейная, харчовая прадпрыемствы выконвалі вайсковыя заказы, пашыралі вытворчасць і павялічвалі колькасць рабочых. На пачатак 1917 г. з 134 буйных прадпрыемстваў 79 працавалі па забеспячэнні арміі. З'явіліся новыя спецыялізаваныя ваенныя прадпрыемствы. У Полацку - авіяцыйна-аўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся капітальны рамонт рухавікоў. Бабруйску і Нова-Беліцы - аружэйныя майстэрні. Будаваліся новыя чыгункі: Жлобін-Оўруч (1915 г.), Уручча-Слуцк (1916 г.). Вялася рэканструкцыя старых чыгуначных ліній, пашыралася іх прапускная здольнасць.
У сельскай гаспадарке скараціліся пасяўныя плошчы, таго што ў 1917 г. 1/3 сялянскіх гаспадарак Віцебскай губерні аказаліся без работнікаў - мужчын. У сялян адбіралі каней, кароў, фураж, хлеб. Сяляне вярталіся да натуральнай гаспадаркі. Адначасова цэны на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ўзраслі ў 2-7 разоў, квартплата ўзрасла ў 2 разы.
Збядненне насельніцтва прывяло да люмпенізацыі і росту рэвалюцыйных настрояў. Аднак рабочы рух на Беларусі напярэдадні лютага 1917 года амаль спыніўся з прычыны жорсткага падаўлення любых выступленняў, у тым ліку з дапамогай армейскіх частак. Асабліва ўлады клапаціліся аб бесперабойнай працы чыгункі - тут ствараліся Камітэты надзвычайнай аховы. Але сялянскі рух пашыраўся, сяляне адмаўляліся выконваць ваенныя павіннасці і прымусовыя работы. Паралельна сялянскаму руху шырыліся антываенныя настроі ў войску. Масавы характар атрымала дэзертырства з фронту. У кастрычніку 1916 года ў Гомелі на размеркавальным пункце адбылося паўстанне амаль 4 тыс. салдат і матросаў, незадаволеных навінамі з дому і з фронта. Паўстанне падавілі з дапамогай маральна-вытрыманых армейскіх часцей.
Ва ўмовах вайны левыя партыі палітычнай актыўнасці не праяўлялі, бо яны, за выключэннем бальшавікоў, падтрымалі ўрад. А ў бальшавікоў не было адзінай арганізацыі на Беларусі, камітэты РСДРП напярэдадні вайны былі разгромлены паліцыяй.
Нацыянальны рух так сама зведаў пэўныя цяжкасці ў сваім далейшым развіцці. У 1915 годзе было створана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, якое мела некалькі мясцовых аддзелаў - найбольш уплывовыя ў Вільні і Мінску. Гэта была першая легальная беларуская нацыянальная грамадская арганізацыя, дазволеная ўладамі. Галоўнай мэтай лічылася дабрачынная дзейнасць, аднак таварыства здолела займацца і культурна-асветніцкай дзейнасцю. Так, па ініцыятыве мінскага аддзела Таварыства на базе адной з танных сталовак для бежанцаў была створана «Беларуская хатка» - клуб беларускіх дзеячаў культуры. У дзейнасці мінскага аддзела бралі ўдзел У. Галубок, А. Смольскі, А. Лявіцкі, Зм. Бядуля, Я. Лёсік, З. Верас і інш. Мясцовы адзел у акупаванай Вільне займаўся пераважна справамі стварэння адукацыі на беларускай мове. Там жа, у Вільні, захопленай немцамі, пачаў дзейнасць Беларускі народны камітэт, лідэры якога браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўска выказваліся спачатку за адраджэнне ВкЛ, а потым за незалежнасць Беларусі ў этнічных межах беларускага народа. Пытанне аб стварэнні незалежнай Беларусі дзеячы БНК уздымалі на Стакгольмскай і Лазанскай канферэнцыях народаў Расіі. На незалежніцкіх пазіцыях стаяла газета «Гоман», якая выхадзіла ў акупаванай Вільні пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага. Нямецкія акупацыйныя ўлады з цікавасцю ставіліся да нацыянальных праблем беларусаў, але ніякіх практычных крокаў для вырашэння «беларускага пытання» не прадпрымалі.
У Расійскай імперыі сярод бежанцаў так сама актывізавалася беларускія нацыянальныя дзеячы. Больш за мільён беларускіх бежанцаў знаходзілася ў цэнтральных рускіх губернях і на Паволжы. У Маскве, Петраградзе, Казані, Тамбове, Саратаве, Калуге, Самары і іншых гарадах ствараліся беларускія суполкі. Ва ўмовах вайны ўрад змягчыў нацыянальную палітыку. З кастрычніка 1916 года ў Петраградзе з дазволу МУС пачалі выдавацца газеты - дэмакратычная «Дзянніца» (З. Жылуновіч) і клерыкальная «Светач» (Э. Будзька). Пасля семага нумара «Дзянніца» была зачынена ўладамі па абвінавачванню ў службе інтарэсам Германіі.
Ва ўмовах эканамічнага крызісу адбывалася хуткая люмпенізацыя большай часткі насельніцтва. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі прайшла без асаблівах складанасцей, 2-8 сакавіка 1917 г. царская адміністрацыя была ліквідавана ва ўсіх значных цэнтрах Беларусі.
2. Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад трона. Па прыкладу рэвалюцыі 1905 года 27 лютага ў Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім большасць месцаў атрымалі меньшавікі і эсэры. Дэпутаты Савета імкнуліся авалодаць уладавымі функцыямі. Аднак кіраўніцтва Савета лічыла, што ўлада павінна належыць Дзяржаўнай Думе. 2 сакавіка з прадстаўнікоў Думы быў створаны Часовы ўрад, у склад якога ўвайшлі кадэты і акцябрысты, а так сама адзін сацыяліст - А. Керанскі. Петраградскі Савет кантраляваў дзейнасць Часовага ўрада. У краіне склалася сітуацыя «двоеўладдзя». Аднак на Беларусі сітуацыя была яшчэ больш заблытанай.
У пачатку сакавіка ў губернскіх цэнтрах і галоўных беларускіх гарадах былі створаны Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў па прыкладу Петраграда. Так, Мінскі Савет быў створаны на працягу 4-6 сакавіка, 6 сакавіка - Гомельскі, 8-га - Віцебскі і г.д. У Мінску Савет узначаліў меньшавік Б. Позен, у іншых саветах большасць так сама мелі эсэры ці меньшавікі. Мінская міліцыя пад кіраўніцтвам бальшавіка М. Фрунзе хутка правяла мерапрыемствы па захаванню парадку і недапушчэнню беспарадкаў і правакацый. Усе Саветы прызналі кіруючую ролю Петраградскага Савета і Часовага ўрада - пытанні аб нацыянальным самавызначэнні нават не падымалася. Саветы актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні мясцовай сістэмы кіравання Часовага ўрада. 4 сакавіка з прадстаўнікоў Гарадской думы, Саюза гарадоў, Земскага саюза, мясцовых Ваенна-прамысловых комплексаў, духавенства, палітычных партый быў створаны Часовы грамацкі камітэт парадка, які цалкам падтрымліваў Часовы ўрад і прыняў удзел у фарміраванні вертыкалі ўлады, падпарадкаванай Часоваму ўраду. Так, Мінскім губернскім камісарам быў прызначаны кадэт Б. Самойленка, былы старшыня губернскай земскай управы, а гарадскім камісарам былы гарадскі галава Б. Хржанстоўскі. Актыўную дзейнасць з гэтай нагоды развярнула партыя кадэтаў, якая па сутнасці атрымала статус кіруючай партыі. Колькасць мясцовых аддзяленняў на Беларусі павялічылась з 7 да 30 на восень 1917 года. Палітычная праграма кадэтаў складалася з патрабаванняў ліквідаваць двоеўладдзе, склікаць пасля вайны Устаноўчы сход - які вызначыць палітычны лад ў Расіі (прыме канстытуцыю), вырашыць аграрнае пытанне і неабходнасць іншых рэформаў. Кадэты прызналі права на культурна-нацыянальнае самавызначэнне народаў Расіі (права на аўтаномію), аднак беларусаў асобным народам не лічылі, знаходзячыся пад уплывам імперскай канцэпцыі «заходнерусізма». Кадэты аб'явілі вернасць саюзніцкім абавязкам Расіі і ўзялі курс на працяг вайны. Гэта праграма не знайшла падтрымкі сярод салдат і рабочых і асабліва сялян - таму паступова партыя эвалюцыявала да ідэі ваеннай дыктатуры і моцнай улады.
Яшчэ адзін уплывовы палітычны цэнтр на Беларусі - гэта Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. З гэтай нагоды там пазней за ўсе губернскія гарады быў створаны Савет - толькі 22 сакавіка. У Магілёве дзейнічаў уплывовы Сход салдацкіх і афіцэрскіх прадстаўнікоў - манархічны па сваёй сутнасці. Вельмі шырока былі пашыраны ідэі рэстаўрацыі манархіі і ваеннай дыктатуры.
7-17 красавіка на I з'ездзе салдацкіх і рабочых дэпутатаў армій і тыла Заходняга фронта была выказана падтрымка палітыкі Часовага ўрада на працяг вайны. Але адначасова дэлегаты патрабавалі 8-мі гадзінны працоўны дзень, радыкальнай аграрнай рэформы, умацавання пазіцый салдацкіх камітэтаў.
Сяляне беларускіх губерняў так сама правялі пасля рэвалюцыі шэраг з'ездаў. 20-23 красавіка 1917 года ў Мінску адбыўся З'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупаванай часткі Віленскай губерняў. Ён пастанавіў, што працяг вайны магчымы, але міра трэба дасягнуць як мага хутчэй. Што датычыцца зямлі - то сацыялізацыя і ўраўняльнае землекарыстанне цалкам паўтаралі праграму партыі эсэраў. Прыкладна такія пазіцыі занялі з'езды сялянскіх дэпутатаў іншых беларускіх губерняў. Гэта гаворыць аб вельмі моцных пазіцыях на Беларусі ў той час партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Акрамя іх найбольшы аўтарытэт мелі Бунд і меньшавікі. Бальшавікі былі малавядомы, але вельмі актыўна набіралі папулярнасць. Яны актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні прафсаюзаў і фабрычна-завадскіх камітэтаў - вялікая іх частка кантралявалася гэтай партыяй. Толькі вераснем 1917 года скончылася афармленне іх партыйнай мясцовай арганізацыі, якую ўзначаліў А. Мяснікоў, старшыня Мінскага камітэта партыі (створаны ў чэрвені 1917 года). Аднак большасць членаў бальшавісцкай партыі на Беларусі - гэта салдаты Заходняга фронта, якія не з'яўляліся мясцовымі жыхарамі, беларусамі.
Актыўна прагрэсіравалі нацыянальныя беларускія партыі, якія так сама прэтэндавалі на роль палітычнага цэнтра. Да лістапада налічвалася 14 нацыянальных партый розных накірункаў. Найбольш масавай партыяй была БСГ, якая мела каля 5 тыс. актыўных членаў. Грамада падтрымала Часовы ўрад, адстойвала стварэнне федэратыўнай Расіі, у склад якой увойдзе аўтаномная Беларусь. Беларускія хрысціянскія дэмакраты - БХД (заснавальнікі - ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Стаповіч) на першым з'ездзе партыі ў маі 1917 года вылучылі патрабаванні шырокай аўтаноміі для Беларусі, навучання ў школах на беларускай мове і выкарыстоўвання яе ў набажэнствах. Блізкая да БХД была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС), на чале якой стаяў Р. Скірмунт. На пазіцыях паслядоўнага аўтанамізму былі пабудаваны праграмы Беларускай партыі аўтанамістаў, Беларускай народнай грамады (створана ў Маскве А. Цвікевічам у маі 1917 года).
25 сакавіка 1917 года па ініцыятыве БСГ адбыўся I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. На ім быў створаны выканаўчы орган з'езда - Беларускі нацыянальны камітэт (БНК). З'езд даручыў БНК распрацаваць праект мясцовай канстытуцыі, арганізаваць выбары ў Беларускую краёвую раду, садзейнічаць развіцю беларускай культуры. У склад БНК увайшло 18 чалавек, з іх 10 прадстаўлялі БСГ. Аднак узначаліў камітэт Раман Скірмунт - вядомы як дэпутат Дзяржаўных Дум, буйны памешчык і прадпрымальнік. Аднак Скірмунт не здолеў пераканаць Часовы ўрад прызнаць аўтаномію Беларусі. Выбары ў краёвую раду былі адменены, Часовы ўрад у справе барацьбы з аўтанамісцкімі памкненнямі беларусаў знайшоў падтрымку з боку сацыялістычных партый - асабліва меньшавікоў, бальшавікоў і эсэраў, якія актыўна выступалі супраць усялякага «сепаратызму». Паколькі БНК не выступіў супраць вайны і за хуткае вырашэнне аграрнага пытання-то ён не атрымаў падтрымкі сярод беларускага сялянства.
8-10 ліпеня 1917 года ў Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які выказаўся за аб'яднанне ўсіх нацыянальных палітычных сіл вакол нацыянальнай ідэі - стварэння беларускай дзяржавы, але пакуль яшчэ ў межах дэмакратычнай федэратыўнай Расіі. Дзеля выканання гэтай мэты быў створаны выканаўчы орган з'езда - Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (большасць яе склада з БСГ), якую ўзначаліў Я. Лёсік, членамі выканкама былі З. Жылуновіч, А. Смоліч, І. Мамонька, З. Сабалеўскі, У. Фальскі. Рада абвясціла, што будзе дабівацца перадачы зямлі сялянам і абараняць інтарэсы рабочага класа. Аднак пад час летніх выбараў у органы мясцовага самакіравання нацыянальныя партыі не атрымалі падтрымкі, як і бальшавісцкая партыя. Гэта выклікала працяглы крызіс у нацыянальных партыях і арганізацыях. Аднак наладжваліся сувязі з бежанскімі арганізацыямі па ўсёй Расіі, беларускімі гурткамі ў арміі і на флоце. Таму ў кастрычніку 1917 года Цэнтральная рада беларускіх араганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду, яе склад быў пашыраны, адначасова была створана Цэнтральная ваенная беларуская рада (кіраваў І. Мамонька), галоўнай мэтай яе было фарміраванне беларускага войска.
Наглядалася размежаванне ў нацыянальным руху - усё большую вагу набывалі левыя арганізацыі, якія падтрымлівалі бальшавісцкую праграмму. Восенню 1917 года з часткі Петраградскай і Гельсінгфорскай арганізацый БСГ была створана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП) якая цалкам падтрымала бальшавікоў і іх курс на паўстанне. Актывісты партыі - А. Чарвякоў, І. Лагун, А. Усціловіч. Унутры Вялікай беларускай рады так сама не было адзінства па спосабах вырашэння сацыяльных і нацыянальных праблем.
У ліпені пад час аднаго з палітычных крызісаў Часовы ўрад выкарыстаў сілу для стабілізацыі сітуацыі ў сталіцы. Гэта адзначала канец двоеўладдзя. Частка сацыялістаў увайшла ў склад урада, узначаліў яго эсэр А. Керанскі. Пачалося праследванне дзеячоў найбольш радыкальных партый - асабліва бальшавікоў. У грамадстве ўсё большую папулярнасць набывала ідэя ваеннай дыктатуры, «моцнай рукі». На роль дыктатара прэдэндаваў галоўнакамандуючы арміяй Л. Карнілаў. Па сутнасці, яго праграма стабілізацыі атрымала падтрымку большасці палітычных партыў і кіраўніцтва Часовага ўрада. 24 жніўня 17 года пачаўся паход арміі Карнілава на Пецярбург. Хутка А. Керанскі зразумеў, што ён будзе пазбаўлены ўлады і аддаў загад аб змяшчэнні Карнілава з пасады галоўнакамандуючага і арышце змоўшчыкаў, толькі магчымасцяў супрацьстаяць арміі Карнілава ў Часовага ўрада не было.
Галоўную ролю ў ліквідацыі мяцежа Карнілава адыгралі бальшавікі. Агітацыя ў войску і блакіраванне чыгункі (рабочыя чыгунак былі паслядоўнымі прыхільнікамі бальшавісцкай партыі) прывяло да таго, што Карнілаў амаль не прасунуўся далей за беларускія губерні. А тут ужо быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту для ліквідацыі мяцежа з прадстаўнікоў розных саветаў, гарадской думы і інш. Кіравалі камітэтам эсэр А. Кажэўнікаў і бальшавік К. Ландар. 1 верасня Л. Карнілаў і іншыя генералы былі арыштаваны ў Магілёве.
Кіраўніцтва ліквідацыяй карнілаўскага мяцежа значна павысіла аўтарытэт бальшавікоў і іх папулярнасць, асабліва на Заходнім фронце. Да тагож, бальшавікі на Беларусі ў практычнай дзейнасці актыўна кантактавалі з левымі эсэрамі (такіх была большасць), якія не згазділіся са згодніцкай палітыкай Керанскага і яго прыхільнікаў і так сама левымі беларускімі арганізацыямі.
3. Эканамічная палітыка Часовага ўрада
Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд:
1) працяг вайны;
2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання;
3) вызначэнне палітыкі ў адносінах да рабочых, сялян і салдат.
Часоваму ўраду дасталася цяжкая эканамічная спадчына. Чыгуначны транспарт быў паралізаваны. Ваенныя выдаткі дасягнулі 30,5 млрд. руб. у год, што перавышала ў 10 разоў даваенны сярэднегадавы даход дзяржавы. Адначасова рабочыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння заработнай платы, устанаўлення свабоды прафесійных саюзаў і забастовак, дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.
Мерапрыемствы Часовага ўрада мелі палавінчаты характар, былі непаслядоўныя і праблем не вырашылі. Прадстаўнікамі Часовага Ўраду праводзілася далейшая мабілізацыя прамысловасці на патрэбы абароны. Аднак мерапрыемствы поспеху не мелі і з лета 1917 г. пачаўся стыхійны працэс канверсіі фабрык і заводаў. Прамысловая буржуазія выступіла супраць умяшання дзяржавы ў сферу вытворчасці і размеркавання эканамічных рэсурсаў.
Праводзілася палітыка рэгулявання цэн, барацьбы з дарагавізнай, спекуляцыяй і інфляцыяй. Аднак мерапрыемствы не мелі поспеху. 25 сакавіка 1917 г. была ўведзена дзяржаўная манаполія на хлебны гандаль пры адначасовым павышэнні цвёрдых цэн на ўсе віды хлебных вырабаў на 60-70%. З-за дрэннай каардынацыі і дысцыпліны хлебная манаполія правалілася, што прывяло да адмены спажывецкага рэгулявання і наступлення голаду.
Адначасова Часовы ўрад адклаў вырашэнне аграрнага пытання да склікання Ўстаноўчага сходу. Адначасова сяляне прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за недазволенае карыстанне памешчыцкімі зямлямі і беспарадкі. Падаўлялі сялянскія выступленні армейскія часці.
Мерапрыемствы Часовага ўраду не здолелі палепшыць сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне, больш таго, прывялі да рэвалюцыйнага выбуху восенню 1917 г.
4. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару - правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перададзена II Усерасійскаму з'езду Саветаў, аднак яго паседжанне пакінулі меньшавікі і правыя эсэры, нязгодныя з арыштам міністраў. Амаль адразу інфармацыя аб пераходзе ўлады ў сталіцы да Саветаў распаўсюдзілася па былой імперыі. Мінскі Савет, дзе большасць мелі ўжо бальшавікі, выдаў загад за першым нумарам пад агульнай назвай - «Уся ўлада саветам!». 26 кастрычніка пры Мінскім Савеце быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Паўночна-Заходняга фронту, які павінен быў садзейнічаць умацаванню савецкай улады і быў паўнамоцным органам улады да фарміравання пастаянных устаноў улады. Аднак прыхільнікі Часовага ўрада так сама актывізаваліся. Імі 27 кастрычніка быў створаны Камітэт выратавання рэвалюцыі (маецца на ўвазе Лютаўская), у склад якога ўвайшлі ўсе буржуазныя партыі, эсэры, Бунд, меньшавікі, прадстаўнікі Гарадской думы, Вялікай беларускай рады, прафсаюзаў Мінска. У Мінск была ўведзена Каўказская дывізія. Рэальна ацэньваючы свае сілы, Мінскі Савет перадаў уладу (часова) Камітэту і нават дэлегаваў у яго склад сваіх прадстаўнікоў І. Алібегава і Я. Пярно.
1 лістапада 1917 года ў Мінск увайшоў браняпоезд і армейскія часткі, якія падтрымлівалі бальшавікоў. Камітэт выратавання рэвалюцыі быў разагнаны. Вельмі хутка, на працягу кастрычніка-лістапада 1917 года савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй неакупаванай тэрыторыі Беларусі. У буйных гарадах ствараліся Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты, якія праводзілі мерапрыемствы па ўмацаванню савецкай улады. Толькі ў Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка галоўнакамандуючага М.М. Духоніна і большасць Савета была меньшавісцка-эсэраўска-бундаўская патрабавалася ўмяшальніцтва значных вайсковых сіл. СНК Расіі прызначыла галоўнакамандуючым арміі М.В. Крыленка і накіравала войскі на ліквідацыю Стаўкі ў Магілёве. 18 лістапада Магілёўскі Савет прызнаў савецкую ўладу і ўтварый ВРК, які ўстанавіў кантроль над Стаўкай і арыштаваў некаторых генералаў. Да 18 лістапада савецкая ўлада была ўстаноўлена і на фронце.
Для ўмацавання новай улады важнае значэнне мелі з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў губерняў і фронту, якія адбыліся ў лістападзе-снежні. Яны легалізавалі новую ўладу - зацвердзілі структуру яе органаў, вызначылі сістэму кіравання, абралі выканкамы, адобрылі першыя Дэкрэты савецкай ўлады - аб зямлі і міры і інш. У лістападзе ў Мінску адбылося амаль адначасова тры з'езды сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў новастворанай Заходняй вобласці і фронту. Іх выканаўчыя камітэты аб'ядналіся ў Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыкамзах), падаўляючую большасць месцаў там мелі прадстаўнікі салдат фронту, далёкія ад праблем непасрэдна беларускага рэгіёна. Узначаліў выканаўчы камітэт Н. Рагазінскі, старшынёй СНК стаў К. Ландар.
У Віцебскай і Магілёўскай губернях, якія хаця і ўвайшлі ў склад Заходняй вобласці, былі створаны свае органы ўлады, якія дзейнічалі асобна ад Аблвыкамзаха і падпарадкоўваліся ўраду Савецкай Расіі.
Пытанне аб уладзе, тым не менш, канчаткова вырашана не было. У Саветах было пашырана меркаванне аб стварэнні кааліцыйных урадаў з левымі сацыялістычнымі партыямі, у прыватнасці з левымі эсэрамі. У. Леніну і Л. Троцкаму прыйшлося прылажыць шмат намаганняў, каб пераадоліць гэтыя памкненні. У лістападзе адбыліся выбары ва Устаноўчы сход Расіі, але бальшавікі ўжо вырашылі для сябе пытанне аб будучым краіны, таму хутка Устаноўчы сход быў разагнаны, тым больш, што большасць бальшавікі там не атрымалі - толькі 24% галасоў (але на Беларусі яны перамаглі - 30 дэлегатаў з 54).
Кіраўнікі савецкіх органаў улады займалі рэзка негатыўную пазіцыю па пытанню нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны не былі беларусамі па паходжанню, на Беларусі апынуліся дзякуючы ваенным абставінам, мясцовай нацыянальнай спецыфікі не ведалі, а дзейнічалі зыходзячы з пазіцый вядомай нам тэорыі «заходнерусізма». Аднак беларускія нацыянальныя партыі, у там ліку сацыялістычныя, прытрымліваліся іншага пункту гледжання на будучыню Беларусі. Яны пачалі рыхтаваць Усебеларускі кангрэс, які павінен быў вырашыць далейшы лёс беларускіх губерній. Адначасова ўрад Савецкай Расіі даручыў Беларускаму абласному камітэту, утворанаму з дэлегатаў Устаноўчага сходу, так сама правесці Усебеларускі з'езд з аналагічнай мэтай, на гэта мерапрыемства былі выдаткаваны грашовыя сродкі. З дзейнасці гэтага з'езда пачынаецца перыяд станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
5. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку - лістападзе 1917 г. (на неакупіраванай тэрыторыі). Гэта ўлада мела свае погляды на ролю эканомікі ў дзяржаве. Галоўны прынцып існавання савецкай эканомікі - гэта грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці. Дакладнай праграмы эканамічнага развіцця ў новай улады не было.
Перш за ўсё, бальшавікі стваралі сваю структуру палітычнай ўлады. Усе органы ўлады Часовага ўраду былі ліквідаваны. У Мінску адбыліся з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветаў салдацкіх дэпутатаў арміі Заходняга фронту (другая палова лістапада 1917 г.). Па выніках з'ездаў быў створаны Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах) - вышэйшы орган улады ў краі. 26 лістапада 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. СНК быў адказны перад абласным выканаўчым камітэтам. Ён накіроўваў дзейнасць камісараў; кіраваў усім гаспадарчым і культурным жыццём вобласці; кіраваў дэмабілізацыяй з фронту; кіраваў барацьбой супраць контррэвалюцыйных выступленняў; прымаў меры па ліквідацыі старых устаноў.
22 лістапада 1917 г. адной з першых была ліквідавана старая судовая сістэма. У Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі рэвалюцыйныя трыбуналы, у задачу якіх уваходзіла барацьба з контррэвалюцыйнымі злачынствамі, сабатажам, спекуляцыяй і г.д. У 1917 г. у Беларусі нехапала хлеба ў памеры каля 1 млн. пудоў. У той жа час не была вырашана праблема з уладкаваннем бежанцаў з раёнаў ваенных дзеянняў. У гэтых умовах новая ўлада праводзіла мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне агульнай сітуацыі ў краіне.
Браліся пад кантроль фінансы. Дэкрэтам Усерасійскага ЦВК ад 14 снежня 1917 г. былі нацыяналізаваны ўсе прыватныя банкі і створаны адзіны Дзяржаўны банк з аддзяленнямі-канторамі на месцах.
Уводзіўся рабочы кантроль на прадпрыемствах з мэтай барацьбы з сабатажам чыноўнікаў, прадпрымальнікаў і банкіраў.
Праводзілася нацыяналізацыя прамысловасці. На першым этапе былі нацыяналізаваны чыгуначныя майстэрні па рамонце паравозаў і вагонаў, усе чыгуначныя дарогі. На другім этапе - лесапільныя заводы, млыны, торфапрадпрыемствы і іншыя аб'екты, што цікавілі ваеннае ведамства.
Стваралася структуры кіравання эканомікай. Першы з'езд Саветаў народнай гаспадаркі Заходняй вобласці (кастрычнік 1918 г.) зацвердзіў Палажэнне аб арганізацыі губернскіх Саветаў народнай гаспадаркі (саўнаргасаў). Губсаўнаргас быў выканаўчым органам ВСНГ на тэрыторыі сваёй губерні. Губсаўнаргасы мелі права канфіскаваць капіталы, рухомую і нерухомую маёмасць прыватнікаў на прадпрыемствах губернскага маштабу; фінансаваць дзяржаўныя прадпрыемствы; выдаваць прадпрыемствам пазыкі; забеспечваць прадпрыемствы сыравінай; арганізовываць збыт гатовай прадукцыі; вырашаць шэраг арганізацыйных пытанняў. Першы на Беларусі саўнаргас быў створаны ў Віцебскай губерні 28 мая 1918 г. на базе аддзела прамысловасці і гандлю губвыканкама, губернскіх нарыхтоўчых арганізацый, упраўленняў водных і шасейных шляхоў зносін і іншых гаспадарчых арганізацый. Гаспадарчыя арганізацыі ваеннага ведамства ў склад саўнаргаса не ўваходзілі.
У сацыяльнай палітыке быў уведзены 8-гадзінны рабочы дзень, забаранялася праца малалетніх, для падлеткаў працоўны дзень скарачаўся да 4-6 гадзін. Стваралася інспекцыя працы. Яна рэгулявала звышурочныя работы. З снежня 1918 г. быў уведзены штотыднёвы адпачынак, святочныя дні, аплачвоемы адпачынак. Былі створаны інспекцыі аховы працы, органы нагляду за тэхнікай бяспекі.
Прымаліся спробы вырашыць жыллёвае пытанне, палепшыць медыцынскае абслугоўванне. У рэчышчы гэтай палітыкі была адменена права ўласнасці на гарадскую нерухомасць, яна перадавалася да мясцовых Саветаў. Праводзілася перасяленне рабочых у кватэры буржуазіі (з'явіліся камунальныя кватэры). Былі арганізаваны санітарныя інспекцыі на фабрыках і заводах, праведзена нацыяналізацыя прыватных медыцынскіх устаноў, адменена плата за лячэнне, адкрыты акушэрска-гінекалагічныя бальніцы.
Прымаліся спробы ліквідаваць беспрацоўе. Дзеля гэтага ствараліся біржы працы (Віцебск, Мінск, Магілёў, Орша); выдзялялася асігнаванне з боку саўнаргасаў у 35 тыс. руб.; быў прыняты дэкрэт аб аднаразовым падатку на буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным; уводзілася сацыяльнае страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя; ажыццяўлялася падтрымка прадпрымальнікаў пры ўмове стварэння імі новых працоўных месцаў.
Вырашалася харчовае пытанне. Былі арганізаваны спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль (харчовы аддзел прамысловасці і гандлю пры Аблвыканкамзаху); уводзілася хлебная манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб, рабочыя шэрагу прамысловых прадпрыемстваў пераводзіліся на ўзмоцненае забеспячэнне; на прадпрыемствах адкрывалі сталовыя; Беларусь атрымлівала дапамогу з Украіны і Расіі.
У культурнай палітыке галоўнай мэтай была ліквідацыя непісьменнасці. Выдаткаваліся грошы на ўстановы адукацыі, адкрываліся кароткатэрміновыя педагагічные курсы, адчыняліся новые ўстановы адукацыі, бібліятэкі, быў наладжаны выпуск газет «Звязда», «Савецкая праўда», «Бядняк» і інш.
Пераадольваўся «голаду ў спецыялістах» дзякуючы пераманьванню на бок Савецкай улады буржуазных спецыялістаў, адчыняліся кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіраўніцкага саставу для савецкіх і гаспадарчых устаноў, банкаў з рабочых і сялян.
Аграрнае пытанне вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб зямлі: гэта - нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае землекарыстанне. Размеркаванне зямель завяршылася толькі ў 1921 г. з-за ваенных дзеянняў на Беларусі.
Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны, сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Камуны - аб'яднанні, у якіх абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушка, інвентар (найвышэйшая ступень абагульнення сродкаў вытворчасці). Іншыя аб'яднанні адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці.
Першая камуна была арганізавана ў вёсцы Дубакрай Гарадоцкага павета. Як правіла, пад камуны адводзіліся сярэднія па памеры маёнткі, гэта былі маламоцныя гаспадаркі. Папулярнасцю сярод сялян гэтыя ўстановы не карысталіся. Да студзеня 1919 г. па 13 паветах Беларусі налічвалася толькі 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі.
Летам 1918 г. былі створаны камітэты беднаты для барацьбы з голадам. Камбедам прадастаўляліся неабмежаваныя правы, у тым ліку права расстрэльваць тых, хто хаваў хлеб; размяркоўваць прадукты харчавання і насенне сярод беднаты. Камбеды былі зацікаўлены ў раскулачванні больш заможных сялян - частка атрыманых сродкаў ішла на ўтрыманне членаў камбедаў. Па колькасці камітэтаў Беларусь займала адно з вядучых месцаў з савецкіх рэспублік (125 валасных і каля 3250 вясковых камітэтаў).
Сацыялістычныя пераўтварэнні ў народнай гаспадаркі Беларусі мелі кардынальны характар. Аднак ажыццяўленне гэтай праграмы ішло вельмі складана.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.
2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі / Доўнар-Запольскі М.В. - Мінск, 1994.
3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / Шымуковiч С.Ф. - Мн., 2005. - 235 с.
4. Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча. Мінск, 1996.
5. Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992.
|